Каардынацыйная Рада

Сьвятлана Ціханоўская зьяўляецца лідарам дэмакратычнай Беларусі, а ўсе створаныя па яе ініцыятыве структуры, уключаючы Каардынацыйны Савет — паўнамоцнымі органамі, якія прадстаўляюць увесь беларускі народ, уключаючы беларусаў замежжа. 

Каардынацыйная Рада з’яўляецца адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадства. Яна ствараецца з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рада дзейнічае на падставе асноватворных прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. КР не мае на мэце захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, не заклікае да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак.

Асноўны склад КР уключае 70 сяброў, астатнія асобы, якія падалі заяўкі, уключаюцца ў пашыраны склад КР. Фарміраванне асноўнага складу КР павінна быць здзейснена такім чынам, каб у яго ўвайшлі беларусы, якія карыстаюцца павагай у розных групах насельніцтва. На першым пасяджэнні КР з ліку сваіх сяброў абірае 7 сяброў Прэзідыума.

Працоўныя групы

  • Хрысціянскае бачанне
  • Падтрымка беларускай мовы і культуры 
  • Фем група
  • Ініцыятыва «КОТГС»
  • Прафсаюз ONLINE
  • Па палітзняволеных і парушэннях правоў чалавека
  • Эканамічная
  • Рэгіянальная
  • Падтрымка бізнесу
  • Па адукацыі

Сайт Каардынацыйнай Рады: https://rada.vision/by