Салідарнасць
Мы – беларусы, якія пражываюць у Аўстрыі, з пачатку перадвыбарчай кампаніі сочым за падзеямі, якія развіваюцца ў Беларусі. Нас аб’ядноўвае ўдзел у барацьбе за правы і свабоду нашых суайчыннікаў.
Што ўжо зроблена беларусамі Аўстрыі
За некалькі месяцаў беларусы здолелі пабудаваць уласную сацыяльную супольнасьць у розных краінах за мяжой і аб’яднацца па ўсім свеце. Беларусы ў Аўстрыі арганізоўваюць акцыі супраць беззаконня, тэрору і гвалту, збіраюцца на ланцугі і маршы Салідарнасці, нашы назіральнікі сачылі за прэзідэнцкімі выбарамі пры Амбасадзе ў Вене, мы арганізавалі экзіт-пол.
Актывісты праводзяць флэш-мобы, выконваюць беларускія песні, чытаюць вершы беларускіх паэтаў, запісваюць відэа ў падтрымку суайчыннікаў..
Калі рэжым сфальсіфікаваў вынікі і пачаў гвалт супраць сваіх грамадзян, неабыякавыя суайчыннікі паглыбілі сваю працу з мясцовымі СМІ, палітыкамі, грамадзянскімі актывістамі, каб інфармаваць грамадскасць аб хаосе, які робiцца ў цэнтры Эўропы, каб паскорыць дэмакратычныя змены на нашай Радзіме, каб аб’яднанымі намаганнямі эўрапейскай супольнасці падтрымаць волю мужнага, таленавітага, годнага народа Беларусі самастойна вызначыць свой лёс!
Афіцыйная пазіцыя Аўстрыі і супрацоўніцтва
Урад Аўстрыі не прызнаў вынікі выбараў у Беларусі, заявив, заявіўшы, што яны не былі ні сумленнымі, ні свабоднымі, i пагадзіўся прыняць меры супраць вінаватых у хлусні і гвалце над мірнымі грамадзянамі Беларусі. Тэма Беларусі застаецца актуальнай у нацыянальных СМІ. Карпатлівая праца беларусаў у Аўстрыі прынесла свой плён на палітычным узроўні. Былі арганізаваны візіты абранага лідэра Беларусі – Святланы Ціханоўскай ў Аўстрыю. 8 кастрычніка 2020 адбылася сустрэча С. Ціханоўскай з кіраўніком МЗС Аляксандрам Шалленбергам, а 5 лістапада с з кіраўніком урада Себасцьянам Курцам.
Шэраг палітыкаў і прадстаўнікоў прафсаюзаў Аўстрыі выступаюць у падтрымку дэмакратычнай Беларусі, міністр спорту Аўстрыі падтрымаў перанос ЧМХ 2021 з Беларусі. Тэма Беларусі не сыходзіць з Аўстрыйскіх СМІ ні на адзін тыдзень.
Пры падтрымцы і ўдзеле беларусаў у Аўстрыі былі арганізаваны візіты ў Аўстрыю абранага лідэра Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала, прадстаўнікоў КС і НАУ.
Для працягу і пашырэння плённага супрацоўніцтва з мясцовымі СМІ, ўрадавымі і грамадскімі арганізацыямі аб’яўляем пра адкрыццё Народнай Амбасады Беларусі ў Аўстрыйскай Рэспубліцы.
Факты пра краіну і бачанне новай Беларус
Аўстрыя ўжо даўно вядома як адна з найважнейшых сусветных пляцовак для перамоваў. У Вене знаходзяцца штаб-кватэры такіх міжнародных інстытутаў як ААН, АБСЕ, МАГАТЭ, Amnesty International, Міжнародны Чырвоны Крыж. Магчымасць выкарыстання пляцоўкі перамоваў у Аўстрыі для ўрэгулявання палітычнага крызісу ў Беларусі нельга недаацэньваць.
Новая Беларусь – гэта свабодная дэмакратычная дзяржава ў цэнтры Еўропы, дзе пануе закон і парадак, а крыніцай улады з’яўляецца народ. Беларусы – інтэлігентныя, адукаваныя, таленавітыя людзі, якія любяць сваю краіну і робяць усё для яе росквіту.
Кантакты:
Web & e-mail: https://austria.belarusabroad.org/, [email protected]
Twitter: https://twitter.com/Belarus_In_AT
Facebook: https://www.facebook.com/BelarusInAustria
Instagram: https://www.instagram.com/belarus_in_at/