Алесь Змагар
Сапраўднае імя Алеся Змагара – Аляксандар Яцэвіч. Ён нарадзіўся 1 кастрычніка 1903 г. у вёсцы Цароўка Слуцкага павету ў сям’і памочніка лекара. Скончыў народную школу, вучыўся ў Слуцкай гімназіі.
У 1920 разам з бацькам браў удзел у Слуцкім збройным чыне, быў арыштаваны, зьбег з турмы, удзельнічаў у зялёнай партызанцы.
У 1925 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытуту. Пасьля навучаньня нейкі час настаўнічаў у Радашковічах.
Падчас нямецкай акупацыі, займаючы пасаду інспектара беларускіх школ, актыўна праводзіў беларусізацыю навучальных установаў. Быў удзельнікам Другога Ўсебеларускага Кангрэсу (чэрвень 1944).
Зь ліпеня 1944 г. – на эміграцыі (Польшча, Нямеччына, Аўстрыя). У Аўстрыі апублікаваў казку “Рэпка” (1946) і кнігу апавяданьняў “Случчакі” (1947).
У 1949 г. пераехаў у Францыю, дзе далучыўся да эмігранцкага палітычнага жыцьця (увайшоў у склад Рады БНР).
З 1956 г. жыў ў ЗША. Зьяўляўся актыўным удзельнікам Беларускай Народнай Літаратурнай Сустані „Баявая Ўскалось”, быў старшынём Галоўнай управы Беларускага вызвольнага руху. Памёр Алесь Змагар у 1995 г. у Флорыдзе.