Вясна і надзея

25 сакавіка 103 гады таму назад была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Афіцыйным гербам новай дзяржавы стала Пагоня, а афіцыйным сцягам – бел-чырвона-белы. Гэты дзень святкуецца ў Беларусі як Дзень Волі. Дыктатарскі рэжым краіны вельмі негатыўна ставіцца да святкавання. Ён змяніў і забараніў сімвалы Беларускай Народнай Рэспублікі і робіць усё магчымае, каб народ адрокся ад сваёй гісторыі і забыўся пра сваю годнасць. Таму дэманстрацыі пад бел-чырвона-белымі апазіцыйнымі сцягамі набылі асаблівы сэнс. Святкаванне дае магчымасць зноў і зноў, нягледзячы на абставіны, верыць у тое, што Беларусь стане свабоднай. 25 сакавіка гэтага года — дзень, калі самы моцны пратэст супраць дыктатуры працягваецца, не спыняючыся ўжо 228 дзён, і напалоханая ўлада бязлітасна ўзмацняе рэпрэсіі. Людзей сёння арыштоўваюць нават за апазіцыйны, бел-чырвона-белы колер адзення, бел-чырвона-белыя кветкі, бел-чырвона-белы парасон, за чытанне кніг, якія не падабаюцца ўладзе. Але ў гэты вясновы дзень узброеныя карацелі, якія да адказу запоўнілі вуліцы беларускіх гарадоў, не змаглі нічога зрабіць з моцным жаданнем свабоды і надзеяй, якія з’явіліся ў вачах беларусаў.

Пікет насупраць афіцыйнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі

25 сакавіка беларуская дыяспара арганізавала пікет насупраць афіцыйнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі. Амбасада знаходзіцца на ўтульнай зялёнай вуліцы Вены па суседству з такімі жа цудоўнымі будынкамі. Гэта быў першы па-сапраўднаму цёплы вясенні дзень. Абудзіўшыся пасля доўгай зімы, горад быў поўны свету, руху і галасоў. Толькі за агароджай амбасады, каля якой стаялі аўстрыйскія паліцэйскія, было пуста і зусім ціха. Красна-зялёны афіцыйны сцяг амбасады выглядаў сумнавата ў параўнанні са шматлікімі бел-чырвона-белымі сцягамі, якія прынеслі ўдзельнікі пікета. Гучала пратэсная музыка, актывісты зачытвалі звароты да супрацоўнікаў амбасады. Стоячы насупраць афіцыйнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі, кожны думаў аб тым, што ў прыгожай і дэмакратычнай краіне, якой з’яўляецца Аўстрыя, не павінна знаходзіцца нават малая частка нелегітымнай крывавай дыктатуры.

Акцыя 27 сакавіка

Другая акцыя, прысвечаная Дню Волі, прайшла 27 сакавіка на цэнтральнай плошчы Вены каля Чумнай калоны. Гэтую калону паставілі ў 1679 годзе як падзяку за тое, што страшная хвароба адышла. За вельмі доўгі час людзі забыліся пра масавыя смерці праз эпідэміі, і Чумная калона з’яўлялася толькі адным з шматлікіх архітэктурных упрыгожванней горада. Але год назад, калі ў свеце пачалася пандэмія COVID-19, жыхары Аўстрыі ставілі і запальвалі каля Чумнай калоны свечкі. Зараз тут рэгулярна збіраюцца беларусы, якія мараць аб тым, каб на іх радзіме спыніліся палітычныя рэпрэсіі і дыктатура. Арганізатары акцыі зладзілі перформанс, які паказваў пакуты чалавека ў палоне дыктатуры. Венская плошча зноў пачула заклік “Жыве Беларусь”, а моцны вясенні вецер маляўніча развейваў бел-чырвона-белыя сцягі. На акцыю таксама прыйшлі  аўстрыйскія палітыкі – члены аб’яднання VIENNA goes EUROPE Каці Шнебергер і Дзітмар Піхлер.

Адкрыты ліст дэпутатаў парламента чатырох еўрапейскіх краін

З нагоды Дня Волі 52 дэпутаты парламента з Аўстрыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Швейцарыі напісалі адкрыты ліст беларускаму рэжыму і народу ў Беларусі. Яны выказваюць салідарнасць з беларускім народам:

“Будучы дэпутатамі парламента чатырох еўрапейскіх краін, мы цвёрда стаім на баку беларусаў. Яны на працягу многіх месяцаў нястомна і міралюбна змагаюцца за дэмакратыю, вяршэнства закона, правоў чалавека, свабоду і сумленныя выбары. Мы захапляемся іх мужнасцю, сілай і стойкасцю”.

Дэпутаты заклікаюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і правесці свабодныя і справядлівыя выбары пад наглядам арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). Акрамя таго, члены парламента, якія падпісалі адкрыты ліст, узялі на сябе шэфства над палітычнымі зняволенымі ў Беларусі ў межах кампаніі #WeStandBYyou, распачатай арганізацыяй Libereco – Partnership for Human Rights. У адкрытым лісце яны таксама патрабуюць, каб беларускі рэжым вызваліў усіх 298 палітычных зняволеных.

Вокладка часопіса “Панэўропа”

Грамадскі рух Пан-Эўропа адзначыў Дзень Волі спецыяльнай вокладкай чарговага нумара часопіса “Панэўропа”. На вокладцы быў змешчаны лагатып Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі.