8 жніўня, 14: 00-16: 00
Вена, Platz der Menschenrechte (Museumsquartier)

Беларусы Аўстрыі запрасілі сяброў і сабраліся на гадавіну нашай агульнай барацьбы за дэмакратыю, свабоду, правы чалавека і справядлівасць. Мы сталі на год бліжэй да нашай перамогі.

Падчас акцыі гучалі выступы з падвядзеннем вынікаў за год у Беларусі, статыстыкай па арыштаваным і рэпрэсаваным; загінулых ад рук рэжыму Лукашэнкі ўшанавалі хвілінай маўчання.
Хор нашых выдатных беларусачак выканаў песню Алілуя, прагучалі вершы на беларускай мове. На выставе можна было паглядзець фатаграфіі акцый у Аўстрыі і маршаў у Мінску